Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 23 Лістапад 2020 16:57

У меню - «Абед без цыгарэт»

Незвычайны абед сёння прапануе кафэ «Шафран».

У рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Крупскага РАНС арганізавалі тут прафілактычнае мерапрыемства. У абеднай зале нешматлюдна. Выкананы ўсе нормы з улікам эпiдземрэжыму. На маніторы ВК-тэлевізара ідзе новы ролік «Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!». Увага наведвальнікаў у гэтую хвіліну прыкавана да экрана. Здзіўленне, затым ўсмешкі на іх тварах. Аднак пасля таго, як інспектар СПiВА Наталля Сярговiч распавяла пра тое, што ў раёне праходзіць акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў па прычыне курэння, наведвальнікі ўступілі ў дыялог.

- Сапраўды, такая праблема існуе, - кажа Сяргей, які прыйшоў паабедаць разам з калегамі. - Мой сусед курыць шмат, а недакуркі выкідвае з балкона. Мяне, напрыклад, як чалавека які не паліць, гэта вельмі трывожыць.

Як высветлілася, сярод прысутных ёсць толькі адзін чалавек са шкоднай звычкай. Гэта Яўген.

- Чаму вы паліце? - пытаюся я.

- Ды так, па звычцы.

- Прапаную Вам адмовіцца сёння ад цыгарэт. - Яўген разважае, але мяняе цыгарэты на цукеркі.

- А дома дапускаеце курэнне?

- Не, выходжу на вуліцу. А калі ісці лянота, то не палю наогул.

- Тады можа варта адмовіцца ад гэтай звычкі? Так вы і здароўе, і жыццё зберажаце, -рэкамендую я.

Затым інспектар МНС прадэманстравала аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які жыццёва неабходны «курцу», і рэкамендавала яго ўсталяваць.

Каб абед прайшоў нязмушана, але з карысцю, работнікі МНС падрыхтавалі забаўляльную праграму. Адказаць на пытанні віктарыны, развеяць міфы пра курэнне, скласці пазл, выкарыстоўваючы QR - код, і нават намаляваць макет для пачкі цыгарэт можна было сёння ў кафэ... Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялічкія прызы ад ратавальнікаў - магніты на халадзільнік, налепкі, буклеты.

Чытаць 636 разоў