Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Лістапад 2020 10:23

Міжнародны дзень энергазберажэння ў Крупскай раённай гімназіі

11 лістапада 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень энергазберажэння.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі.

Таму з 9 лістапада па 14 лістапада 2020/2021 навучальнага года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Крупская раённая гімназія» запланаваны тыдзень энергазберажэння пад дэвізам «З павагай да энергазберажэння» з мэтай фарміравання ў вучняў і іх бацькоў энергазберагальнай і экалагічнай культур.

Навучэнцы гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах малюнкаў і калажаў «Энергазберажэнне вачыма дзяцей», выставы вырабаў «Мастацтва са смецця», акцыях «Добрыя вечкі і адпрацаваныя батарэйкі».

Экатымураўцы піянерскай дружыны им.Е.Ф.Колесавай прынялі ўдзел у праекце «Сартаванне смецця». Экатымураўцы падзяліліся карыснымі парадамі «Як зберагчы энергію?» З цікавасцю гімназісты ўдзельнічалі ў экапрактыкуме «Выкарыстоўвай рацыянальна», у інтэрактыўнай гульні «Дапаможам нашай планеце»

Міжнародны дзень энергазберажэння - гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, спосабах энергазберажэння ў доме і школе, аб аднаўляльных крыніцах энергіі. Аднак лепш не толькі гаварыць, але і прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Праведзеныя мерапрыемствы ў чарговы раз даказалі нашым хлопцам, што самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступны кожнаму і могуць быць ужыты ў побыце фактычна паўсюдна.

Гімназісты ўпэўнены: эканоміць энергарэсурсы - значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае пра росквіт сваёй краіны, пра дабрабыт і здароўе сваёй сям'і.

Чытаць 506 разоў

Галерэя малюнкаў