Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 17:10

Пешаходны пераход - месца сустрэчы ветлівых людзей

30 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Пешаходны пераход - месца сустрэчы ветлівых людзей!».

Безумоўна, дарога з'яўляецца месцам павышанай небяспекі для ўсіх без выключэння катэгорый удзельнікаў дарожнага руху.

Але ёсць ўразлівая катэгорыя - пешаходы, найменшая памылка якіх можа стаць смяротнай.

Апошнім часам на тэрыторыі Мінскай вобласці пачасціліся ДТЗ з удзелам пешаходаў. Прычым у асноўным ДТЗ адбываюцца ў цёмны час сутак, а большая частка пацярпелых і загінуўшых пешаходаў знаходзіліся на праезнай частцы дарогі ў стане ап'янення і неазначанымі святлоадбіўнымі элементамі, што з'яўляецца прамой пагрозай бяспецы дарожнага руху!

За 9 месяцаў бягучага года ў Мінскай вобласці адбылося 166 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх загінулі 49 чалавек і 121 атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. У 70-80% выпадкаў ва ўсіх ДТЗ з іх удзелам вінаваты менавіта самі пешаходы.

14 кастрычніка каля 19.10 на аўтадарозе Р-23 «Мінск-Мікашэвічы» паблізу в.Самахвалавічы Мінскага раёна 48-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «Опель Зафіра», рухаючыся ў напрамку г. Слуцка, здзейсніў наезд на 46-гадовага мужчыну, які перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

19 кастрычніка каля 21.30 гадзін на 31 км аўтадарогі Р-28 Мінск - Маладзечна – Нарач тэрыторыі Мінскага раёна кіроўца 1974 г. н., кіруючы аўтамабілем «Мэрсэдэс Бенц», паблізу в. Шчарбіны, здзейсніў наезд на пешахода 1960 г. н., які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Вядома, што загінулы не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

25 кастрычніка каля 19.55 гадзін у г. Слуцку кіроўца 1955 г.н., кіруючы аўтамабілем «Опель», здзейсніла наезд на пешахода, які пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным на забараняльны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ пешаход 1957 г. н., з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

У гэтыя ж суткі крыху раней каля 19.20 на 365 км аўтадарогі М-1 Брэст-Мінск-гр.РФ на тэрыторыі Мінскага раёна, кіроўца 1994 г. н., кіруючы аўтамабілем «Альфа Рамэа», здзейсніў наезд на жанчыну, 1986 г. н., якая ў стане алкагольнага ап'янення перабягала праезную частку дарогі. Пешаход з шматлікімі траўмамі шпіталізавана.

Парушэнні ПДР пешаходамі часта канцэнтруюцца ў пэўных месцах: каля прыпыначных пунктаў, рынкаў, гандлёвых цэнтраў, паліклінік, у месцах, дзе ідзе рамонт дарогі. Нягледзячы на дастатковую колькасць пешаходных пераходаў, людзі ўсё роўна перабягаюць праезную частку, прымушаючы кіроўцаў транспартных сродкаў прытармажваць. Ды і самі кіроўцы перыядычна паркуюцца на адным баку дарогі, а потым пераходзяць на іншую па праезнай частцы.

Усім пешым удзельнікам дарожнага руху неабходна памятаць, што Правілы абавязваюць іх рухацца па тратуарах, пешаходных дарожках і толькі пры іх адсутнасці – па абочыне. Калі рух па абочыне не ўяўляецца магчымым, дазваляецца ісці па краі праезнай часткi і толькі насустрач рухаючамуся транспарту.

Названыя ўдзельнікі дарожнага руху не павінны забываць у АБАВЯЗКОВЫМ парадку пазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак. Пры гэтым важна, каб флікер знаходзіўся спераду, калі гэта нарукаўная павязка, то трэба апранаць яе на правую руку, а лепшы варыянт – гэта дзве павязкі на абодвух рукавах.

У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, а таксама прафілактыкі ДТЗ на пешаходных пераходах 30 кастрычніка 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Пешаходны пераход - месца сустрэчы ветлівых людзей!».

Пешаходны пераход - з'яўляецца небяспечным месцам. Небяспека можа пагаршацца абмежаваным аглядам, навалай пешаходаў, сярод якіх адзін апынецца нецярплівым. Пры набліжэнні да пешаходнага перахода кіроўцам транспартных сродкаў трэба да мінімуму знізіць хуткасць і, пазбягаючы выезду на яго, пры вялікіх навалах людзей даць ім магчымасць пакінуць праезную частку.

В больших населенных пунктах проблемой остаются наезды на пешеходов на нерегулируемых пешеходных переходах. Несмотря на то, что при этом очевидна вина водителей, которые нарушают требования правил проезда нерегулируемых пешеходных переходов, здесь усматривается и личная беспечность пешеходов.

У вялікіх населеных пунктах праблемай застаюцца наезды на пешаходаў на нерэгуляваных пешаходных пераходах. Нягледзячы на тое, што пры гэтым відавочна віна кіроўцаў, якія парушаюць патрабаванні правілаў праезду нерэгуляваных пешаходных пераходаў, тут угледжваецца і асабістая бестурботнасць пешаходаў.

Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы – пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходза кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаiць або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам таксама часцяком прыводзіць да ДТЗ.

За названы перыяд у выніку 53 ДТЗ па названай прычыне загінулі 9 пешаходаў, 52 - атрымалі траўмы.

20 верасня каля 20.20 гадзін у г. Смалявічы, кіроўца 1981 г. н., кіруючы аўтамабілем «Пежо 306», здзейсніў наезд на пешахода 1964 г.н., які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Пешаход не быў пазначаны святлоўзрошчальнымі элементамі.

У гэтыя ж суткі каля 17.20 гадзін на 80 км аўтадарогі М-4 «Мінск-Магілёў» паблізу в. Карпілаўка Чэрвеньскага раёна, кіроўца 1987 г. н., кіруючы аўтамабілем «Аўдзі 80», здзейсніла наезд на пенсіянерку 1955 г. н., якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.  У выніку ДТЗ пешаход з цяжкімі траўмамі шпіталізавана.

Пешаход абавязаны дзейнічаць на дарозе вельмі абачліва. Нягледзячы на тое, што на пешаходным пераходзе ён мае перавагу перад транспартнымі сродкамі, неабходна пераканацца ў бяспецы выхаду на праезную частку дарогі.

Асаблівую небяспеку на праезнай частцы або паблізу яе ствараюць п'яныя пешаходы. Яны паводзяць сябе нелагічна, неасцярожна, а часам і агрэсіўна. Паводзіны п'янага немагчыма прадбачыць, таму кіроўца павінен неадкладна прыняць неабходныя меры засцярогі. Маюць месца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы выбіраюць для свайго адпачынку праезную частку. На шчасце, ёсць неабыякавыя ўдзельнікі дарожнага руху, якія паведамляюць у органы ўнутраных спраў аб такіх фактах.

9 кастрычніка а 20:40 у дзяжурную частку Старадарожскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на скрыжаванні вул.Карла Маркса і Калініна ў г. Старыя Дарогі на пешаходным пераходзе ляжыць жанчына з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Выбыўшым на месца супрацоўнікам ДАІ заяўніца распавяла, што пры ажыццяўленні правага павароту, заўважыла ляжачага на пешаходным пераходзе чалавека. Затым, падышоўшы да ляжачага пешахода, спытала ці не патрэбна дапамога, на што парушальніца невыразна нешта адказала, пры гэтым ад яе зыходзіў рэзкі пах алкаголю. Інспектары падышлі да жанчыны і дапамаглі ёй падняцца. Супрацоўнікі ДАІ даставілі пешахода ва УАЗ «Старадарожская ЦРБ», дзе яна адмовілася прайсці агляд і што-небудзь растлумачыць. Як пазней высветлілася, парушальнікам апынулася 65-гадовая мясцовая жыхарка, яе прыцягнулі да адказнасці.

Згодна з арт. 18.23 ч.2 КоАП Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу за знаходжанне на праезнай частцы ў нецвярозым стане ў якасці пешахода або веласіпедыста складае ад 3 да 5 БВ.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода (веласіпедыста) які знаходзіцца з характэрнымі прыкметамі ап'янення, відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць у дзяжурную частку ДАІ Мінскай вобласці на тэлефонную лінію 102.

ДДТТ

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым годам назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Так, з пачатку бягучага года на тэрыторыі Міншчыны адбылося 79 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 7 непаўналетніх загінулі (5 пасажыраў і 2 пешаходы) і 82 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 27 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей. На тэрыторыі Вілейскага раёна з удзелам дзяцей адбылося 3 ДТЗ, у якіх 3 непаўналетнія атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Асноўнымі памылкамі непаўналетніх пешаходаў, якія сталі прычынамі ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых. Большая частка ДТЗ з дзецьмі-пешаходамі адбылася на нерэгуляваных пешаходных пераходах, але часам бестурботнасць дзяцей становіцца прычынай няшчасных выпадкаў на дарозе. Выхад на праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, адцягненне, спешка...

9 ліпеня каля 2 гадзін дня ў в. Самахвалавічы Мінскага раёна, кіроўца 1972 г. н., кіруючы аўтамашынай «Таёта Карола», здзейсніў наезд на непаўналетнюю, якая пасля высадкі з мікрааўтобуса «Мэрсэдэс Бенц» выбегла (спераду транспартнага сродку) на праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку. У выніку ДТЗ вучаніца 10 класа была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе 13 ліпеня памерла.

І кастрычніцкі трагічны выпадак…

9 кастрычніка каля 19.50 гадзін на 35 км аўтамабільнай дарогі М-4 «Мінск-Магілёў», кіроўца 1978 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Вольва ХС90», рухаючыся па крайняй левай паласе ў напрамку г. Мінска, здзейсніў наезд на 11-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ хлопчык ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Святлоадбіўнымі элементамі пешаход не быў пазначаны. На ровары, які загінулы каціў у руках, на абодвух колах меліся катафоты.

Мы звяртаем увагу бацькоў і нагадваем пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей навык няўхільнага захавання правілаў дарожнага руху, тлумачыць дзецям наступствы невыканання ПДР.

Чытаць 379 разоў