Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 09 Кастрычнік 2020 18:31

У Крупках павіншавалі работнікаў культуры з надыходзячым прафесійным святам

11 кастрычніка яго адзначаць работнікі культуры - людзі, якія ствараюць свята для іншых. А сёння было свята для іх. Павіншаваць і павітаць прыйшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, раённых арганізацый і грамадскасць. Ад імя старшыні Крупскага райвыканкама Анатоля Козела і ад сябе асабіста павіншаваў віноўнiкаў урачыстасці намеснік старшыні Андрэй Вараб'ёў.

Ваша прафесія - самая творчая і самая мірная, - адзначыў ён. - Прафесія, якая дорыць людзям радасць. Вы заўсёды разам з людзьмі. Актыўна падтрымліваеце аграрыяў, наведваючы палi і мехдвары. Калі яны бачаць вас, творчых людзей, з баянам, скрыпкай у руках, з добрай песняй, у іх падымаецца настрой. Таму можна сказаць, што ў засекі нашай краіны не толькі хлебаробы, але і вы, творчыя людзі, разам засынаеце хлеб. Вы ствараеце святочны настрой на ўсіх мерапрыемствах, якія праходзяць у нас у раёне. Сапраўды, што культура - гэта складаная шматпланавая з'ява. Хочацца пажадаць вам творчых поспехаў, далейшага імкнення тварыць, ствараць.

Вітала сваіх калегаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Шаблоўская.

– Сваёй працай вы апранаеце душу кожнага наведвальніка добрым, цёплым, незабыўным, творчым і яркім, – отметила она. – Кожны з вас сапраўдны прафесіянал, якому даводзіцца спраўляцца з цэлым кругам задач. Прыемна, што сёння сярод нас прысутнічаюць ветэраны, якія сапраўдны арыентыр для нашай моладзі, заўсёды гатовыя дапамагчы слушнай парадай, сваім прыкладам паказаць, як трэба працаваць і ўдасканальваць сваю прафесію. Вітаю і вас, маладыя спецыялісты. Наш раён на сёння з’яўляецца добрай стартавай пляцоўкай, каб замацоўваць свае поспехі і ўпэўнена крочыць па таму шляху, які вы абралі. Дзякуй усім педагогам, якія нотка за ноткай, фарба за фарбай навучаюць нашых дзетак, і робяць гэта вельмі прафесійна, бо іх поспехі шырока вядомыя на нацыянальных і міжнародных конкурсах. Дзякуй усім, хто дзень у дзень аддана заняты творчымі і шматлікімі гаспадарчымі справамі, хто дорыць людзям свята. А сёння надыйшоў час святкаваць і нам.

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна адрасавала работнікам культуры шмат добрых слоў, адзначыўшы, што яны злучаюць святы і будні, нясуць людзям радасць і ўрачыстасць. За шматгадовую бездакорную працу, плённае ўзаемадзеянне з прафсаюзамі ў рамках сацыяльнага партнёрства ўзнагароды атрымалі кіраўнікі шэрагу ўстаноў культуры. Віталі на імпрэзе ветэранаў галіны, юбіляраў і маладых спецыялістаў.

Павіншавалі работнікаў культуры і прадстаўнікі іншых сфер. Намеснік начальніка Крупскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Багамолаў ўручыў грамату аддзела метадысту Крупскага РЦК Наталлі Грыгаровіч. Першы намеснік начальніка Крупскага РАНС Аляксандр Канькоў - грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС мастацкаму кіраўніку РЦК Святлане Захар'евай.

Завяршальным акордам урачыстасці стаў святочны канцэрт, які нашым работнікам культуры падарылі калегі з горада Круглае.

Чытаць 277 разоў