- На працягу вяснова-летняга перыяду навучэнцы 7-10 класаў праводзілі феналагiчныя назіраннi за фазамі развіцця лука чатырох галандскіх і двух беларускіх гатункаў.
Па выніках эксперыменту навучэнцы ўсталявалі, што рассадны спосаб з'яўляецца больш эфектыўным пры вырошчванні цыбулі гатунку «Эксiбiшэн F1». З трох участкаў плошчай 1м2 сабрана 27,5 кг цыбулі. Найбольшая вага цыбуліны гатунку «Эксiбiшэн F1» склала 325 г. Сярод гатункаў галандскай селекцыі ураджайнымі аказаліся «Алонса F1» і «Мустанг F1».
- На нашым вучэбна-вопытным участку гатункі цыбулі рэпчатай беларускага селекцыі «Ветразь» і «Скарб Літвінаў» саступілі па прадуктыўнасці галандскім гатункам, - працягвае Вольга Семіжон. - У ходзе праведзеных даследаванняў юныя даследчыкі пераканаліся, што лук з насення эканамічна выгадней вырошчваць, так як кошт насення значна ніжэй, чым сеянкі. Зараз мы спрабуем правесці «экспертызу» вырашчанага ўраджаю і даведацца, чым і ў якой ступені заражаны цыбуліны, ці будзе заўчасна прарастаць пяро. Таксама нас цікавіць пытанне працягласці захоўвання лука.
Пажадаем юным даследчыкам поспехаў у іх цікавай справе.