Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Кастрычнік 2020 16:22

Дзень пажылых людзей

1 кастрычніка 2020 года ў раённым Цэнтры культуры было шматлюдна. Тут сабраліся ветэраны Крупскага раёна на сваё свята - Дзень пажылых людзей, а таксама тут падводзіліся вынікі раённага агляду-конкурсу «Лепшы ветэранскi падворак 2020». З прывітальным словам да ветэранаў звярнуўся намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Вараб'ёў Андрэй Віктаравіч. Ён павіншаваў усіх з іх святам, пажадаў моцнага здароўя.

Старшыня Крупскай раённай арганізацыі ветэранаў Кушнер Уладзімір Васільевіч падвёў вынікі конкурсу. Пераможцам «Лепшы ветэранскі падворак 2020» стала Закірава Валянціна Міхайлаўна.

Перад ветэранамі выступіла вакальны гурт «Камертон» і навучэнцы Крупскай дзіцячай школы мастацтваў.

Інспектар прапаганды Крупскага РАНС Сярговiч Наталля Уладзіміраўна ўручыла буклеты і правяла віктарыну па правілах бяспекі.

Усім прысутным валанцёры уручылі кветкі і дары саду.

Чытаць 228 разоў

Галерэя малюнкаў