Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Верасень 2020 15:09

Урок мужнасці і славы

З верасня 2014 года супрацоўнічаюць в/ч 29253 і ваенна-патрыятычны клуб «Рубеж». За гэты час першыя выхаванцы ВПК «Рубеж» ужо паспелі прайсці службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, хтосці абараняе рубяжы нашай Радзімы зараз, хтосці працуе ў сілавых структурах, на змену ім прыходзяць новыя пакаленні рубежаўцаў.

У мэтах фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, падрыхтоўкi юнакоў да службы ва ўзброеных сілах краіны, а таксама актывізацыі работы па прафарыентацыі 16 верасня 2020 г. на базе в/ч 29253 у г.п.Бобр прайшоў урок мужнасці і славы з удзелам падраздзяленняў ВПК «Рубеж».

Пачалося мерапрыемства з азнаямленчай экскурсіі па в/ч 29253, і, вядома ж, знаёмства з умовамі салдацкага побыту ў казарме. Непадробную цікавасць выклікала дэманстрацыя выезду пажарнай каманды, падача першага рукавы дапамогі ЛПМ.

Далей вайскоўцы правялі навучанне моладзі на вучэбных пляцоўках (апрананне ААК, баёўкi; разборка/зборка АК-74; разборка/зборка ПМ; зараджанне магазiна АК-74), пасля якога сярод падраздзяленняў былі арганізаваны спаборніцтвы.

Перамогу ў спаборніцтвах атрымала падраздзяленне СШ №1 г.Крупкі. У ліку прызёраў падраздзялення - СШ №3 г.Крупкі і Крупская раённая гімназія (2-3 месцы адпаведна). За актыўны ўдзел у спаборніцтвах адзначана падраздзяленне Бобрскай КПК.

Лепшыя ў выкананні практыкаванняў:

«разборка/зборка АК-74» - Каманяк Мікіта (СШ №3) (час -20,59 сек.);

«апрананне баёўкi» - Панiзовiч Дзмітрый (раённая гімназія) (час -11,47 сек.);

«разборка/зборка ПМ» - Зуёнак Васіль (СШ №1 г.Крупкі) (час -11,23 сек.).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі.

Чытаць 252 разоў

Галерэя малюнкаў