Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Верасень 2020 14:29

Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў Крупскага раёна-2020

19 верасня 2020 года на спартыўнай базе ДУ «Крупскі гарадскі ФАК» адбыўся Чэмпіянат Крупскага раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод працоўных калектываў 2020 года.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел 5 каманд.

Па выніках Чэмпіянату першае месца заняла каманда філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»; другое месца ДЛГУ «Крупскі лясгас» і трэцяе месца ў каманды ГУ «Раённы «ФСК «Грацыя», з невялікім адрывам ад прызёраў адстралялася каманда ТАА «Амкадор-Можа».

У асабістым першынстве пераможцамі сталі Бачышча Сяргей і Бабіцкая Алеся, сярэбранымі прызёрамі - Прысь Сяргей і Зінькевіч Аліна і бронза ў Строцкага Сяргея і Ляшковай Таццяны.

Каманда, якая заняла першае месца, ўзнагароджана кубкам і граматай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама, каманды, якія занялі 2 і 3 месцы, узнагароджаны граматамі.

Пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве ўзнагароджаны медалямі і граматамі.

АНОНС

З 22 верасня 2020 года на базе ДУ «Раённы ФСК «Грацыя» стартуе Чэмпіянат Крупскага раёна па більярдным спорце «Свабодная піраміда» сярод працоўных калектываў 2020 г. Пачатак гульняў у 18.30. Склад каманды: 2 мужчыны. Колькасць каманд ад арганізацыі не абмежавана. У залік спартакіяды ідзе адна каманда ад арганізацыі, якая мае лепшы вынік.

26 верасня 2020 года на базе ДУ «Раённы ФСК «Грацыя» адбудзецца Чэмпіянат Крупскага раёна па шашках сярод працоўных калектываў 2020 г. Склад каманды: 2 мужчыны і 1 жанчына . Пачатак спаборніцтваў у 9.30.

Усіх жадаючых запрашаем прыняць удзел!

Тэлефон для даведак 26459.

Чытаць 214 разоў

Галерэя малюнкаў