З 20 па 27 верасня пры падтрымцы Барысаўскай дыяцэзіі і раённай адміністрацыі ён пройдзе ў горадзе Крупкі. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемстваў стане Крупскі раённы Цэнтр культуры (г.Крупкі, вул. Савецкая, 2).
20 верасня ў 12.30 фестываль адкрыецца традыцыйным малебнам на пачатак добрай справы. Пасля прывітальнага слова прадстаўнікоў адміністрацыі горада і духавенства пачнецца святочная праграма.
Выстава будзе працаваць штодня з 10:00 да 19:00. На працягу ўсіх васьмі дзён яе правядзення малыя і іх бацькі змогуць паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах, якія правядуць мастакі з майстэрняў нашай мясціны, здзівіцца прыгажосці беларускай батлейкі. Батлейшчыкi, дарэчы, прывязуць з сабой некалькі спектакляў. Кожны дзень будзе праходзіць па чатыры паказы!
Чакаем гараджан і на сустрэчах, прысвечаных пытанням духоўнага жыцця, сямейным каштоўнасцям, барацьбе з залежнасцямі. Гутаркі праводзіць насельніца Свята-Елісавецінскага манастыра манашка Марыя (Літвінава). Матушка - кандыдат медыцынскіх навук, у мінулым майстар спорту. У яе багажы - жыццёвы і духоўны вопыт, а таксама тысячы сустрэч у розных гарадах Беларусі і Расіі. Яна правядзе тэматычныя гутаркі: пра пераадоленне, пра шкоду брыдкаслоўя, пра сямейныя каштоўнасці, аб прыняцці ўзросту, пра хваробы дзяцей.
У дні правядзення фестывалю «Кладезь» ў храме ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Міру, 7) будзе знаходзіцца ікона з часціцай мошчаў Прарока і Хрысціцеля Іаана Прадцечы.
Сардэчна запрашаем на наш фестываль! Прыходзьце ўсёй сям'ёй! Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!