Кожная гаспадарка тут імкнулася здзівіць і пачаставаць сваімі каларытнымі стравамі. Да прыкладу, «Хацюхова» на сваім падворку выставілі падвэнджанага кабанчыка. Кожны па пяць кілаграмаў. А як іх аформілі! Гэта трэба бачыць! Гаспадыні падворка прызналіся, што за аднаго такога ім прапаноўвалі заплаціць 100 рублёў. Але гэта пачастунак для гасцей свята - бясплатна.
Кожны падворак стварыў фотозону ў сельскiv стылі. Тут і снапы, кошыкі з разнастайнай гароднінай, постаці мужыка і бабы з самаварам і пачастункамі.
Арганізавалі і выставу, так бы мовіць, народнай творчасці. Самымі маштабнымі сталі калекцыі стылізаваных народных касцюмаў і вырабаў з саломы.
На свяце ўраджаю было шмат гасцей. Павіншаваць нашых хлебаробаў з працоўнымі перамогамі прыехалі надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, старшыня Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі, намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Канстанцін Гарыновiч, дырэктар ААТ «Круглянскі світанак» Дзмітрый Варанцоў , галоўны інжынер філіяла «Здравушка-мілк» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Максім Бузо.
У ганаровым першым шэрагу - лепшыя з лепшых, тыя, чыёй працай па праву ганарыцца Крупшчына.
- Паважаныя працаўнікі! Дарагія госці! - звярнуўся да ўсіх старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел. - Сёння Крупшчына вітае перадавікоў сельскай працы на раённым свяце «Дажынкі». Гэта свята працаўнікоў, якія выгадавалі хлеб. Каравай-2020 стаў вагавіцей - 58 тысяч тон збожжа, прыбаўка 15 тысяч тон, пры ўраджайнасці 30 цэнтнераў з гектара. Але самае галоўнае - прыбралі ўраджай сваімі сіламі. Наперадзе - новыя мэты і задачы. Упэўнены: Крупскім аграрыям гэта пад сілу. Дзякуй усім за прафесійную і зладжаную працу. Віншую ўсіх са святам. Жадаю шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя, поспехаў у высакароднай працы на карысць нашага раёна і нашай краіны!