Моладзь раёна з устаноў адукацыі, аховы здароўя, філіяла ўпраўлення магістральных газаправодаў, зборная каманда РК ГА «БРСМ» змагалася ў 5 відах спаборніцтваў, прадугледжаных праграмай (валейбол, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягванне ліны, камандная эстафета, скiпiнг (скачкі праз скакалку групавыя).
Цёплае сяброўскае прывітанне супернікаў і прадстаўленне каманд прайшло ў форме творчай візітоўкі пад дэвізам «Маладая Міншчына мая».
На такой жа сяброўскай, забіяцкай хвалі прайшлі спаборніцтвы, якія дазволілі ўбачыць і лепшых спартсменаў, і пачаткоўцаў спаборніцтваў, і ўпершыню прыбыўшых у раён маладых спецыялістаў, і маладых талентаў, пашырыць кола знаёмстваў.
У спаборніцтве перамагаюць самыя моцныя, але ніхто не застаўся без заслужанай увагі і прызоў.
Маладзёжная каманда філіяла «Крупскага УМГ ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» - пераможцы спартакіяды.
УАЗ «Крупская ЦБР» і ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама - каманды-прызёры.
Зборная «маладзёжка» Крупскага РК ГА «БРСМ» - уладальнікі намінацыі «За спартыўны характар».