Акцыя праводзіцца Упраўленнем дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і скарачэння няшчасных выпадкаў на дарогах з удзелам дзяцей.
ДАІ заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах.
Кіроўцы павінны памятаць, што ў перыяд правядзення акцыі «Увага - дзеці!» рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар. Дадзеная мера накіравана на прыцягненне ўвагі рабят і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да набліжаючагася, транспартнага сродка.
Таксама Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх бацькоў - важна не толькі нагадаць дзецям пра бяспечныя паводзіны блізу праезнай часткі і на дарозе, але і паказаць сынам і дочкам асабісты прыклад бездакорнага выканання правілаў дарожнага руху.