- У свой час фатаграфіі з сямейнага архіва Свяцкіх з'явіліся на прасторах інтэрнэту – распавядае навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. - Копіі гэтых фатаграфій зараз знаходзяцца ў фондах Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея і зараз выстаўляюцца ў нашай галерэі. Усяго 27 фотаздымкаў, у якіх мы можам убачыць знаёмыя пейзажы шмат гадоў таму, людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё Крупак у той час. Пра ўсё падрабязна мы раскажам падчас экскурсіі. Прыходзьце, будзе цікава.