Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 12 Жнівень 2020 13:05

У мастацкай галерэі адкрылася выстава «Невядомая Крупшчына»

У Крупскай мастацкай галерэі ім. Б. У. Аракчэева разгарнулася экспазіцыя фатаграфій, захаваўшых асобныя эпізоды жыцця сям'і памешчыка Карла Свяцкага, валодаўшага мястэчкам Крупкі у канцы 19 - пачатку 20 стагоддзяў.

- У свой час фатаграфіі з сямейнага архіва Свяцкіх з'явіліся на прасторах інтэрнэту – распавядае навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. - Копіі гэтых фатаграфій зараз знаходзяцца ў фондах Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея і зараз выстаўляюцца ў нашай галерэі. Усяго 27 фотаздымкаў, у якіх мы можам убачыць знаёмыя пейзажы шмат гадоў таму, людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё Крупак у той час. Пра ўсё падрабязна мы раскажам падчас экскурсіі. Прыходзьце, будзе цікава.

Чытаць 302 разоў