Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 30 Ліпень 2020 17:45

31 ліпеня 2020 года ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі

Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам: «Выбірай бяспечную хуткасць!» і будзе накіравана на прафілактыку ДТЗ па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху.

Паводле статыстыкі, кожная чацвёртая аварыя на дарозе адбываецца з-за парушэння хуткасных рэжымаў. Часцяком такія аварыі характарызуюцца цяжкімі наступствамі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў выконваць хуткасныя рэжымы, захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, адмовіцца ад здзяйснення непатрэбных абгонаў, карыстацца рамянямі бяспекі і адмысловымі ўтрымліваючымi прыладамі для дзяцей.

18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне кіроўцамі транспартных сродкаў устаноўленай хуткасці руху ад 10 да 20 км/гадзіну прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 1 базавай велічыні, за перавышэнне кіроўцамі ўсталяванай хуткасці руху ад 20 да 30 км/гадзіну – штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.

Перавышэнне кіроўцамі транспартных сродкаў устаноўленай хуткасці руху больш чым на 30 км/гадзіну цягне штраф у памеры ад 3 да 10 базавых велічынь. Перавышэнне ўсталяванай хуткасці руху на велічыню ад 20 км/гадзіну і больш, здзейсненае кіроўцам паўторна на працягу 1 года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія парушэнні, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 1 года.

Чытаць 333 разоў