Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 23 Ліпень 2020 11:48

Персанальнае адкрыццё выставы Анастасiі Дзянісавай «Мой чароўны, маляўнічы свет»

21 ліпеня ў выставачнай зале Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося персанальнае адкрыццё выставы маладой, перспектыўнай і вар'яцкi таленавітай навучэнкi Крупскай дзіцячай школы мастацтваў - Анастасіі Дзянісавай, пад назвай «Мой чароўны, маляўнічы свет».

На выставе ў музеі прадстаўлена больш за 30 работ таленавітай мастачкі. Усе працы напісаны ў розных жанрах: пейзаж, графіка, нацюрморт. Карціны здзіўляюць сваёй шматграннасцю, непаўторнасцю. Сакавітыя колеры і яркія фарбы, мілыя домікі, блакітныя азёры. Пейзажы, быццам напоўненыя паветрам і святлом, незвычайна добрыя, Анастасія тонка адчувае колер і ўмее перадаць магію спакою.

Крупчане і госці горада змогуць палюбавацца працамі Анастасіі да канца жніўня.

Чытаць 273 разоў