Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 17 Ліпень 2020 17:42

Пад строгім кантролем ДАІ-нецвярозыя кіроўцы!

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных або таксічных рэчываў з'яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.

За 6 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці 57 ДТЗ учынілі вадзіцелі ў стане ап'янення, у выніку якіх 18 чалавек загінулі, 56 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца рост аўтааварый па названай прычыне.

За названы перыяд на тэрыторыі вобласці вартавымі дарог затрымана 1770 вадзіцеляў у стане ап'янення, з іх паўторна на працягу года выяўлена - 93 факты дадзенага правапарушэння, вадзіцелі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Таксама зафіксавана 33 рэцыдыўных правапарушальніка, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за нецвярозае кіраванне. Ва ўсіх правапарушальнікаў канфіскавана 93 транспартных сродка ў даход дзяржавы, незалежна ад права ўласнасці.

З мэтай спынення фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 17 па 20 ліпеня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, АЗС і інш.), асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

ДАІ нагадвае!

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

УДАІ УУС Мiнаблвыканкама

Чытаць 317 разоў