Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 19 Чэрвень 2020 14:05

З 21 па 25 чэрвеня на Крупшчыне пройдзе абласная прафілактычная акцыя «Колаў менш - небяспекі больш!»

Яна будзе прысвечана прафілактыцы дарожных здарэнняў з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў, скутэрыстаў.

 

Смага хуткасці, недастатковыя навыкі ваджэння, нізкі ўзровень дысцыплінаванасці матацыклістаў, няспраўны стан мотасродка часцяком прыводзяць да бяды.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Крупскага раёна нагадвае:

- удзельнічаць у дарожным руху на матацыкле дазваляецца з 16-гадовага ўзросту пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі «А». За кіраванне матацыклам, не маючы права кіравання, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь;

- матацыкл павінен быць зарэгістраваны ў ДАІ, тэхнічна спраўны. За кіраванне матацыклам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку і не прайшоўшым дзяржаўнага тэхнічнага агляду, прадугледжаны штраф у памеры да 2 базавых велічынь;

- кіраваць мотатранспартам неабходна ў зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна уключаным блізкім святлом фар. У адваротным выпадку прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні.

Таксама пажадана мець спецыяльную экіпіроўку, якая дазваляе пазбегнуць цялесных пашкоджанняў пры падзенні з матацыкла.

 

Чытаць 287 разоў