І галоўнае, каб адпачынак пайшоў на карысць і пакінуў масу пазітыўных эмоцый.
Так, на базе Хацюхоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. В. Кавалёнка працуе дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Сонейка». Васемнаццаць дзён адпачынку. Маса разнастайных і займальных мерапрыемстваў. Кожны дзень у лагеры - тэматычны: «Дзень абароны дзяцей», «Здаровы я - здаровая краіна», «Азбука бяспекі», «Ганаруся табой, мая Айчына», «Мы павінны памятаць» і гэтак далей.
І гэта яшчэ не ўсё. Выхавальнікі лагера прыдумляюць незвычайныя формы правядзення мерапрыемстваў: спорт-шоу, музычны час, квэст, урок памяці, эрудыт-лато, экалагічнае свята, фота-крос, міні-КВЗ.
Асаблівая ўвага - мерапрыемствам, накіраваным на прафілактыку распаўсюджвання COVID-19. Гэта інфармінуткі, хвілінкі бяспекі, акцыі. А таксама мерапрыемстваў на свежым паветры і спартыўнай накіраванасці. Дзяўчынкі і хлапчукі з радасцю прымаюць у іх удзел. З усмешкамі пазіруюць перад фотакамерай. Увогуле, бесклапотнае лета і зарад энергіяй перад новым навучальным годам!