Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 17 Чэрвень 2020 16:42

У Хацюхова працуе дзіцячы аздараўленчы лагер

Арганізатары дзіцячых аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей пастараліся, каб школьнікам было цікава, весела.

 

І галоўнае, каб адпачынак пайшоў на карысць і пакінуў масу пазітыўных эмоцый.

Так, на базе Хацюхоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. В. Кавалёнка працуе дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Сонейка». Васемнаццаць дзён адпачынку. Маса разнастайных і займальных мерапрыемстваў. Кожны дзень у лагеры - тэматычны: «Дзень абароны дзяцей», «Здаровы я - здаровая краіна», «Азбука бяспекі», «Ганаруся табой, мая Айчына», «Мы павінны памятаць» і гэтак далей.

І гэта яшчэ не ўсё. Выхавальнікі лагера прыдумляюць незвычайныя формы правядзення мерапрыемстваў: спорт-шоу, музычны час, квэст, урок памяці, эрудыт-лато, экалагічнае свята, фота-крос, міні-КВЗ.

Асаблівая ўвага - мерапрыемствам, накіраваным на прафілактыку распаўсюджвання COVID-19. Гэта інфармінуткі, хвілінкі бяспекі, акцыі. А таксама мерапрыемстваў на свежым паветры і спартыўнай накіраванасці. Дзяўчынкі і хлапчукі з радасцю прымаюць у іх удзел. З усмешкамі пазіруюць перад фотакамерай. Увогуле, бесклапотнае лета і зарад энергіяй перад новым навучальным годам!

 

Чытаць 313 разоў