Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Май 2020 12:25

Выстава творчых работ таленавітых, выдатных, юных мастакоў Крупскай дзіцячай школы мастацтваў «Жывапіс, графіка, кампазіцыя»

27 мая ў Крупскай Мастацкай галерэі ім. Б. В. Аракчэева адкрылася выніковая выстава творчых работ таленавітых, выдатных, юных мастакоў Крупскай дзіцячай школы мастацтваў «Жывапіс, графіка, кампазіцыя».

 

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 работ, выкананых у розных тэхніках выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці.

Вопытны і таленавіты педагог Пахомава Галіна Віктараўна выхоўвае і развівае ў юных мастакоў любоў да мастацтва, творчасці, пазнання і працы.

Нацюрморты, пейзажы, партрэты, фантастычныя сюжэты - усё гэта можна ўбачыць на выставе юных талентаў у галерэі.

У рэжыме анлайн на старонках Мастацкай галерэі ў сац. сетках можна пазнаёміцца з працамі хлопцаў, дзе яны расказваюць аб сваёй творчасці.

Выстава працуе да 27 чэрвеня.

Чытаць 352 разоў

Галерэя малюнкаў