Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Май 2020 11:30

«Душы чароўныя парывы»

У выставачнай зале Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея, з 16 мая 2020 года па 18 ліпеня 2010 года, праходзіць выстава «Душы чароўныя парывы», клуба «Прырода і фантазія».

На выставе вас чакаюць незвычайныя па сваёй прыгажосці працы, выкананыя ў тэхніцы жывапісу, вышыўкі, пiраграфii, а таксама на выставе прадстаўлены цікавыя ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мудрагелістая лясная скульптура. Усе работы створаны сапраўднымі энтузіястамі і творчымі людзьмі.

Выставачная дзейнасць клуба «Прырода і фантазія» пачалася ў 1968 годзе ў Палацы прафсаюзаў, дзе прайшла першая выстава майстроў і энтузіястаў. Пачынаючы з гэтага часу, пастаянна праводзіліся выставы ў многіх выставачных залах не толькі Беларусі, але і Масквы, а таксама за мяжой.

На выставе дэманструюцца работы Станюты Стэфаніі Міхайлаўны, народнай артысткі СССР, акадэміка Міжнароднай Акадэміі тэатраў. Стэфанія Міхайлаўна стала ганаровым членам клуба «Прырода і фантазія» ў 1970 годзе. Яе прыродная біжутэрыя: падвескі, кулоны, калье і дробная пластыка - прыцягвалі заўсёды асаблівую ўвагу і радавалі не адно пакаленне гледачоў. Дагэтуль яе творы здзяйсняюць турнэ-паказ па гарадах Беларусі разам з іншымі экспанатамі.

За ўвесь перыяд існавання клуба праведзена мноства выстаў у многіх гарадах Беларусі. Работы, прадстаўленыя на выставе - гэта яднанне прыроды і чалавечай фантазіі.

 

Чытаць 301 разоў

Галерэя малюнкаў