Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Май 2020 15:28

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася часовая экспазіцыя з фонду музея «Вялікай Перамозе - 75 гадоў».

 

У экспазіцыі прадстаўлены: матэрыялы пра герояў Крупшчыны, фатаграфіі і ўспаміны нашых дарагіх ветэранаў, лісты з фронту, кнігі з успамінамі маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава, а таксама экспануецца карціна вядомага беларускага мастака Барыса Аракчэева, прысвечаная гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці.

Вялікая Айчынная вайна прынесла шмат гора і пакут нашаму народу. На Крупшчыне за час вайны загінуў 7371 чалавек, былі спалены цалкам 10 вёсак. Але ніякія зверствы акупантаў не зламалі баявы дух нашых людзей! Колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб гэтай страшнай вайне і Вялікай Перамозе будзе жыць заўсёды ў нашых сэрцах!

Выстава прадоўжыцца да 15 мая 2020 г.

 

Чытаць 356 разоў

Галерэя малюнкаў