Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Красавік 2020 18:19

Крупскія прадпрыемствы шыюць ахоўныя сродкі для медыкаў і насельніцтва

На гэтую запатрабаваную зараз прадукцыю зрабілі акцэнт Крупскі РКБА і ЧТПУП «Мадам Шторкіна».

 

Тыдзень таму камбінат бытавога абслугоўвання перапрафіляваў сваю вытворчасць. У швейным цэху працэс выпуску тэкстыльных павязак ужо адладжаны. Паступова нарошчваюць аб'ёмы - сёння тут шыюць больш за 200 павязак за дзень, а таксама халаты і бахілы для медыкаў.

- Попыт на павязкі даволі вялікі – падкрэслівае галоўны інжынер РКБО Алена Краўчанка. - Адпраўляем заказы на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна – ужо адшыта 900 павязак. Заказныя партыі сродкаў індывідуальнай абароны атрымалі СУП «Шчаўры-Агра», ААТ «Старасельскае», ГП «Ухвала». Прыступілі да выканання заявак ААТ «Крупскі райаграсэрвіс», ААТ «Кляновічы» і Крупскага ТЦСАН. Даволі высокі попыт на павязкі ў насельніцтва. Продаж мы арганізавалі на касе цырульні і швейнага атэлье ў Доме побыту. А таксама ва ўсіх сельскіх комплексных прыёмных пунктах.

Як адзначыла галоўны інжынер, у найбліжэйшы час швейны цэх будзе цалкам загружаны выпускам павязак. Гэты заказ сацыяльны, таму імкнуцца максімальна хутка задаволіць патрэбы кожнага заказчыка.

- Складанасцяў з сыравінай няма, - кажа Алена Краўчанка. - Тканіну закупляем у адкрытым акцыянерным таварыстве «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне». Гэта экалагічна чыстыя тканіны з 100%-най бавоўны-бязi, паркалю. Пракансультаваліся ў медыкаў цэнтральнай раённай бальніцы, у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і прыступілі да працы. Павязкі - шматразовага карыстання, іх можна памыць, папрасаваць.

У швейным цэху - гарачая пара. Адна павязка шыецца за пяць хвілін. Гэтым займаюцца тры швачкі і дзве закройшчыцы. Прынцып пашыву, як у марлевай маскі – у два пласта. Колеравая гама - белая, бірузовая і блакітная. Кошт - 1 рубель 60 капеек. У атэлье могуць пашыць павязку і па індывідуальнай замове кліента.

Адзін з прыярытэтных заказаў у атэлье камбіната бытавога абслугоўвання - пашыў халатаў і бахілаў для медработнікаў Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы. Першыя 300 адзінак халатаў і 200 пар бахілаў ўжо выраблены.

- Для нашых швачак выпуск спецыялізаванага адзення справа не новая. І медыцынскія касцюмы мы шыем не ўпершыню, - адзначае Алена Краўчанка. - Ахоўны медыцынскі халат і бахілы шыюцца з спецыяльнай тканіны, вытворчы працэс забяспечаны ўсёй неабходнай сыравінай і фурнітурай. Работніцы ў нас адказныя, імкнуцца ўсё рабіць хутка і якасна. Мы разумеем, наколькі важна цяпер, каб забяспечыць нашых медыкаў ўсім неабходным.

Вытворчасць індывідуальных сродкаў абароны актыўна вядзе ЧТПУП «Мадам Шторкіна». Прыватная фірма ў асноўным спецыялізуецца на індывідуальным пашыве штор, аксесуараў, а таксама адзення пад заказ. Аднак сёння, як гаворыцца, трымае руку на пульсе. З пачатку красавіка тут прыступілі да пашыву ахоўных масак.

- Неабходная сыравіна ў нас у наяўнасці – распавядае дырэктар прадпрыемства Дзяніс Цыбулька. - Для пашыву масак выкарыстоўваем матэрыял для медыцыны і спецыяльнага адзення, а таксама баваўняную тканіну. Сродкі індывідуальнай абароны сёння актуальныя. Адшылі партыі масак у ваенны лясгас, райкам прафсаюза работнікаў АПК, райпо, УКБ. Значная частка індывідуальных павязак рэалізавана праз раздробны гандаль.

У працэсе заняты два чалавекі - тэхнолаг Алена Макарэвіч і закройшчыца Людміла Рэут. Справа наладжана, сучасная тэхніка. Дарэчы, майстрыхі імкнуцца ўлічваць запыты спажыўцоў. Днямі тэхнолаг распрацавала новы дызайн маскі тэкстыльнай - цёмна-сіняга колеру ў спалучэнні з срэбнымі стразамі. Крупчане ўжо паспелі ацаніць навінку, першая партыя паступіла ў продаж.

Набыць павязкі можна ў магазіне «Гаспадарчыя тавары», што на вуліцы Кірава. Альбо непасрэдна ў швейным цэху, які размешчаны на вуліцы Майскай.

На двух універсальных швейных машынах «Мадам Шторкіна» можа выпускаць да 200 масак за дзень. Як і належыць па тэхналогіі, сродак індывідуальнай абароны двухслаёвыя. Дарэчы ёсць адсек, куды па жаданні можна ўставіць яшчэ адзін пласт. Адпускная цана адной двухслаёвай тэкстыльнай маскі складае 1 рубель 60 капеек.

У агульнай складанасці прыватным прадпрыемствам пашыта больш за 5 000 масак.

 

Чытаць 382 разоў

Галерэя малюнкаў