Эстафету памяці працягнулі ў кожным сельсавеце. З памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной - брацкіх магіл, пахаванняў, месцаў расстрэлу мірных жыхароў - сабраны сімвалічныя жмені зямлі.
На месцы пахавання Героя Савецкага Саюза Васіля Міхайлавіча Чабатарова адбыўся мітынг. Ганаровая місія закласці ў спецыяльную капсулу сабраныя жмені зямлі з памятных месцаў Крупшчыны была прадастаўлена старшыні райвыканкама Анатолю Козелу і выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж» Даніле Лебедзеву і Кірылу Казаку.
9 мая капсула Крупскага раёна і спіс загінуўшых будзе перададзена ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. На мітынгу выступілі старшыня райвыканкама Анатоль Козел і благачынны Крупскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мікалай Гмір.
Да помніка Героя Савецкага Саюза Васіля Міхайлавіча Чабатарова былі ўскладзены кветкі.