Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 13 Красавік 2020 17:43

На Крупшчыне завяршыўся раённы этап акцыі «У славу агульнай перамогі!»

У верасні мінулага года ў Крупскім раёне стартаваў раённы этап міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай перамогі!» з заборам зямлі з брацкай магілы ў г. Крупкі.

 

Эстафету памяці працягнулі ў кожным сельсавеце. З памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной - брацкіх магіл, пахаванняў, месцаў расстрэлу мірных жыхароў - сабраны сімвалічныя жмені зямлі.

На месцы пахавання Героя Савецкага Саюза Васіля Міхайлавіча Чабатарова адбыўся мітынг. Ганаровая місія закласці ў спецыяльную капсулу сабраныя жмені зямлі з памятных месцаў Крупшчыны была прадастаўлена старшыні райвыканкама Анатолю Козелу і выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж» Даніле Лебедзеву і Кірылу Казаку.

9 мая капсула Крупскага раёна і спіс загінуўшых будзе перададзена ў крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. На мітынгу выступілі старшыня райвыканкама Анатоль Козел і благачынны Крупскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мікалай Гмір.

Да помніка Героя Савецкага Саюза Васіля Міхайлавіча Чабатарова былі ўскладзены кветкі.

Чытаць 368 разоў