Патрыятычная акцыя напярэдадні Дня Канстытуцыі праводзіцца вось ужо некалькі гадоў. Ідэйны натхняльнік праекта – Беларускі рэспубліканскай саюз моладзі.
Акцыя акцэнтуе ўвагу 14-гадовых падлеткаў на такой значнай у іх жыцці падзеі, як атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гонару атрымаць гэты першы важны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы ўдастоены хлопцы, якія паказалі высокія вынікі ў вучобе, спорце і грамадскiм жыццi.
Прыкметна хваляваліся юнакі і дзяўчаты на раённым свяце. Гэта і зразумела, бо гэта асаблівае мерапрыемства. Уручыў пашпарты, павіншаваў і даў наказ старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел.
– Дарагія рабяты, кажучы аб Канстытуцыі, мы павінны памятаць, што ў Асноўным Законе краіны выразна прапісаны і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Галоўны з іх-захоўваць вернасць Радзіме. Штодзённая праца на яе карысць, захаванне гістарычных і культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзей – у гэтым залог усіх нашых будучых дасягненняў.
У завяршэннi ўрачыстасці юнакі і дзяўчаты пакляліся быць патрыётамі сваёй Радзімы, заўсёды прытрымлівацца ідэй і прынцыпаў, закладзеных у Канстытуцыі.