Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 21 Люты 2020 16:56

Адзіны дзень бяспекі

 

АКЦЫЯ «ЧЫСТЫЯ РУКІ»

У 2020 годзе ў Мінскай вобласці стартавала інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Чыстыя рукі». У Крупскім раёне дадзеная акцыя будзе праводзіцца з 17 лютага па 31 сакавіка. Галоўнай задачай акцыі з'яўляецца інфармаванне насельніцтва аб мерах прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый з акцэнтам на фарміраванне патрэбы ў захаванні правіл асабістай гігіены. Наша задача нагадаць людзям пра ўплыў мыцця рук на здароўе, зрабіць гэтую працэдуру натуральнай, як дома, так і па-за ім. Вельмі важна дарослым быць прыкладам для сваіх дзяцей і навучыць іх правілам гігіены рук.

У перыяд правядзення акцыі па ўсіх пытаннях можна звярнуцца на «прамую» тэлефонную лінію, якая будзе працаваць на базе аддзела эпідэміялогіі дзяржаўнай установы «Крупскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».  

24 лютага 2020 года з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 55223 на пытанні адкажа ўрач-эпідэміёлаг аддзела эпідэміялогіі Лейчанок Вікторыя Яўгенаўна.

ПРЭС-РЭЛІЗ

Чым небяспечныя брудныя рукі? Акрамя забруджвання, якое мы бачым вачыма на руках могуць знаходзіцца і нябачныя без спецыяльных прылад мікраарганізмы - на 1 квадратным сантыметры жыве каля 1500 бактэрый і вірусаў.

Для чаго нам трэба мыць рукі і як правільна гэта рабіць?

  • на руках чалавека ад кончыкаў пальцаў да локцяў можа знаходзіцца ад 2 мільёнаў да 140 мільёнаў бактэрый!

Сярод іх сустракаюцца і даволі небяспечныя, якія могуць выклікаць хваробы «брудных рук».

Вірусы і бактэрыі могуць трапляць на рукі, на розныя паверхні і прадметы, у ваду і ежу.

Таму нават самыя звыклыя рэчы могуць быць небяспечнымі. Магчыма, вы пра гэта ніколі не задумваліся, але аднымі з самых забруджаных прадметаў з'яўляюцца мабільныя тэлефоны, клавіятура і кампутарная мышка, грошы, дзвярныя ручкі, поручні, пульты ад тэлевізара, выключальнікі святла. Мы пастаянна рукамі дакранаемся да розных прадметаў (тэлефон, грошы, клавіятура), гладзім сваіх маленькіх улюбёнцаў. Бярэм рукамі таксама і прадукты харчавання.

Як жа адбываецца распаўсюджванне інфекцыі?

Для ўсіх кішачных інфекцый характэрна трапленне ўзбуджальнікаў (бактэрый або вірусаў) праз рот у арганізм чалавека.

Калі дакранацца бруднымі рукамі да рота, носа, вачэй, то можна захварэць і «прастуднымі» інфекцыямі – з'яўляецца кашаль, насмарк, тэмпература.

Пры наяўнасці крыніцы інфекцыі і не захавання правіл асабістай гігіены інфекцыя распаўсюджваецца вельмі хутка. І тады, на жаль, пераносяцца або адмяняюцца нейкія важныя для Вас мерапрыемствы (сустрэча з сябрамі, сумесная гульня ў футбол, паход у кіно і г. д.).

Існуе мноства захворванняў, якіх папросту можна пазбегнуць, калі ўсяго толькі памыць рукі:

  • Кішачныя інфекцыі
  • Грып
  • Глісты, паразітарныя хваробы
  • Кароста

Каб быць здаровым, трэба выконваць простыя правілы.

Правіла №1 ГІГІЕНА РУК

Моем рукі правільна!

  • адкрыйце водаправодны кран, намачыце рукі цёплай вадой, нанясіце вадкае мыла на далоні;
  • старанна намыльвайце рукі (далоні, пазногці, паміж пальцамі - ва ўсіх напрамках);
  • спаласніце пад праточнай цёплай вадой;
  • намыльваць і апалоскваць рукі варта двойчы;
  • прасушыце рукі аднаразовым папяровым ручніком або высушыце пад электраручніком;
  • выкарыстаны аднаразовы ручнік трэба выкінуць ў смеццевы бак.

Калі варта мыць рукі?

  • пасля прыходу з вуліцы;
  • перад ежай;
  • пасля кашлю ці чхання;
  • пасля наведвання туалета;
  • пасля зносін з жывёламі;
  • пасля гульняў і заняткаў спортам;
  • пасля паездкі ў транспарце, візіту ў краму.

Дакранаючыся бруднымі рукамі да рота, носа, вачэй можна захварэць не толькі кішачнымі інфекцыямі, але і паветрана-кропельнымі інфекцыямі, напрыклад грыпам!

Мікраарганізмы, такія, як вірус грыпу, пранікаюць у арганізм праз слізістыя абалонкі і даволі часта - як раз за кошт частых дакрананняў рукамі да твару.

Правіла №2 РЭСПІРАТОРНЫ ЭТЫКЕТ

Каб засцерагчы сябе і навакольных асоб ад заражэння вострымі інфекцыямі, неабходна выконваць "рэспіраторны этыкет".

Калі чалавек чхае або кашляе з кропелькамі сліны вірус разлятаецца на адлегласць да 1,5 метраў. На кароткі перыяд вакол хворага ўтвараецца "заражаная зона".

"Рэспіраторны этыкет" - гэта правілы паводзінаў у грамадскіх месцах, якія патрэбны для таго, каб засцерагчы сябе і навакольных асоб ад заражэння вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.

Вось гэтыя правілы:

  • пры кашлю і чханні неабходна выкарыстоўваць насоўку, пераважней ужываць аднаразовыя папяровыя хусткі, якія выкідваюць адразу пасля выкарыстання;
  • пры адсутнасці насоўкі, прастуджаныя асобы павінны чхаць і кашляць у згін локця, а не ў далоні, так як традыцыйнае прыкрыванне рота далонню прыводзіць да распаўсюджвання інфекцыі праз рукі і прадметы ўжытку;
  • важна старанна мыць рукі з мылам і імкнуцца не дакранацца рукамі да вуснаў, носа і вачам;
  • па-магчымасці пазбягаць у закрытых памяшканнях людзей, якія кашляюць і чхаюць, і трымацца ад іх на адлегласці.

Памятаеце!!!

Выконваючы правілы асабістай гігіены можна папярэдзіць кішачныя і вірусныя рэспіраторныя інфекцыі.

І будзьце здаровыя!

Чытаць 406 разоў