Валанцёры руху "Добрае сэрца" Крупскага РК ГА "БРСМ" правялі акцыю "Тут жыве ветэран" і наведалі Здароўцову Кацярыну Міхайлаўну, аказалі дапамогу ў бытавых справах. Асабліва ў зімовы перыяд пажылыя людзі маюць патрэбу ў нашай увазе і дапамозе. Давайце памятаць пра ветэранаў не толькі напярэдадні 9 мая, але і ў любыя іншыя дні. Яны гэта заслужылі!