Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Студзень 2020 15:28

Першыя поспехі юных лёгкаатлетаў!

Пакуль каманда юнакоў і дзяўчат старэйшага школьнага ўзросту Крупскай ДЮСШ праходзяць паглыбленую спартыўную падрыхтоўку да маючага адбыцца выступлення на рэспубліканскай Спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШАР па лёгкай атлетыцы, права выступлення на якой яны заваявалі, выйграўшы абласную Спартакіяду, самыя юныя лёгкаатлеты паспрабавалі свае сілы на адкрытым навагоднім турніры Чэрвеньскай СДЮШАР па лёгкай атлетыцы сярод ДЮСШ, СДЮШАР Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Нашы дзеці», якія праходзілі ў г.Чэрвень 10 студзеня 2020 года.

 

Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца традыцыйнымі і штогод збіраюць вялікую колькасць рабят. Не стаў выключэннем і дадзены турнір: паспрабаваць свае сілы прыехалі каманды з Бярэзінскага, Жодзінскага, Пухавіцкага, Уздзенскага, Крупскага, Салігорскага, Барысаўскага, Любаньскага раёнаў і, вядома ж, гаспадароў турніру – каманды Чэрвеньскай СДЮШАР.

Рабяты 2007-2010 гадоў нараджэння спаборнічалі ў лёгкаатлетычных звязках, якія складаюцца з трох відаў: бег 30 метраў, кіданні набіўнога мяча і трайнога скачка з месца.

Многія спартсмены ўжо прымалі ўдзел у фіналах абласных і рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў "300 талентаў для Каралевы" і "Школіяда", таму з упэўненасцю можна сказаць, што ФОЦ Чэрвеньскай СДЮШАР сабраў самых перспектыўных рабят у прадстаўленых узроставых групах

Не абышлося без прызёраў у каманды Крупскага раёна: у сваёй узроставай групе на вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася Краўчанка Вераніка (Крупская раённая гімназія), якая на працягу ўсіх відаў праграмы трымала ўпэўненае лідарства.

Сярод хлопчыкаў 2010 года нараджэння цырымонія ўзнагароджання была прадстаўлена адразу двума спартсменамі: другое месца, саступіўшы ўсяго адзін бал, заваяваў Бахановіч Сяргей (СШ №3 г. Крупкі), на трэцюю прыступку п'едэстала таксама з мінімальным адставаннем падняўся Хацкевіч Аляксей (СШ №3 г. Крупкі).

Хочацца адзначыць таксама і ўпартасць і волю да перамогі юнай спартсменкі Грышанковай Анастасіі (СШ п. Крупскі), якая на працягу двух відаў праграмы была на лідзіруючых пазіцыях, аднак, у сувязі з няўдалым выкананнем трайнога скачка спынілася за крок ад п'едэстала - выніковае чацвёртае месца.

Таксама ў намінацыі "Самы юны ўдзельнік" асобным прызам узнагароджана Аўчыннікава Вікторыя (СШ №1 г. Крупкі), якая зусім нядаўна пачала займацца лёгкай атлетыкай, аднак ужо паказвае добрыя вынікі і здольнасці да занятку лёгкай атлетыкай.

Па выніках спаборніцтваў пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі.

Для большасці рабят каманды Крупскага раёна гэты старт быў першым у жыцці, але кожны з іх, нягледзячы на такі юны ўзрост, здолеў паказаць характар і жаданне працягваць займацца лёгкай атлетыкай.

Чытаць 405 разоў

Галерэя малюнкаў