Раніцу ў нашым горадзе мы пачынаем бяспечна. Актывісты Крупскага РК ГА "БРСМ" сумесна са службай РАНС правялі акцыю "Зімовы патруль". Хоць на вуліцы бывае зусім не па-зімоваму, і снегу практычна няма, але правілы бяспекі яшчэ ніхто не адмяняў. Іх мы і пастараліся нагадаць сёння нашым гараджанам. Як гаворыцца, папярэджаны-узброены. Будзьце ўважлівыя да свайго жыцця і здароўя!