Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Снежань 2019 12:16

Фэст Дзедаў Марозаў і Снягурак

 

І пачаўся ён каля раённай гімназіі. Дзяды Марозы і Снягуркі здзейснілі сваё шэсце па вуліцы Савецкай да цэнтральнай плошчы горада. Яны запальвалі ўсе елкі па шляху свайго руху.

 

Дарэчы, там, на плошчы, ужо ў самым разгары была весялосць. Казачныя персанажы гулялі з рабятамі, вадзілі карагоды, спявалі, прапаноўвалі цікавыя задумы. Можна было папіць гарачага чаю і купіць прысмакі.

Дружнымі прывітаннямі рабяты сустрэлі ўдзельнікаў шэсця. Такая колькасць Дзядоў Марозаў і Снягурак разам ім не даводзілася бачыць ніколі - гэта ўжо дакладна! Казачныя героі закружыліся ў танцы. А затым надышоў кульмінацыйны момант.

І пад дружнае: «Ёлачка, запаліся!» заззяла рознакаляровымі агнямі галоўная ёлка нашага горада.

Вось такім незвычайным чынам сёлета пачалася ў раёне чарада навагодніх урачыстасцяў. Добрых усім святаў!

Чытаць 452 разоў

Галерэя малюнкаў