Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 13 Снежань 2019 16:01

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці

6 снежня 2019 года прайшоў 6-ы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці работнікаў філіяла "Крупскае УМГ". Канкурсанты здзіўлялі журы і гасцей конкурсу сваімі талентамі, творчым падыходам і арыгінальнасцю нумароў.

 

Варта адзначыць, што з кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца. Амаль 30 нумароў было прадстаўлена на суд прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі старшыня журы, вядомы беларускі кампазітар Дзмітрый Даўгалёў і намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Леанід Граковіч. Журы ацэньвала канкурсантаў па некалькіх крытэрыях у розных намінацыях: вакал сола, фартэпіяна ансамбль, інструментальная музыка, акцёрскае мастацтва і іншыя. Мерапрыемства атрымалася яркім, маляўнічым і эмацыйным. Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу ўзнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі, а ўсе прысутныя атрымалі велізарную колькасць станоўчых эмоцый.

Чытаць 469 разоў