Такім чынам, старт дадзены. Арганізатары рэгіянальнага праекта - рэдакцыя раённай газеты "Крупскі веснік" і Крупскі РАНС. Да 31 снежня 2019 года ўсе жадаючыя могуць даслаць у рэдакцыю сэлфі-фота на фоне эмблемы МНС, намаляванай на банеры, графіці, пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхніцы, фасадах падраздзяленняў МНС. Разам з фота таксама неабходна даслаць тэкст, у якім будуць выкарыстаныя і працягнутыя тры фразы: "Я ў бяспецы, таму што...", "Мае бацькі ў бяспецы, таму што...", "Мае дзеці (сябры) у бяспецы, таму што…"
Прадстаўнікі рэдакцыі і РАНС вызначаць лепшыя працы, якія будуць апублікаваныя ў газеце ў пачатку наступнага года. Пераможца конкурсу атрымае прыз ад МНС. Сэлфі-фота дасылайце на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..