Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 04 Снежань 2019 12:27

Турнір па валейболу «Спорт без наркаманіі і СНІДу!»

Традыцыйна напярэдадні Сусветнага Дня барацьбы супраць СНІДу ў раёне сярод навучэнскай моладзі праходзіць турнір па валейболе пад дэвізам «Спорт без наркаманіі і СНІДу!».

 

Актыўна правесці час, пагутарыць адзін з адным, прадэманстраваць навыкі спартыўнага майстэрства змаглі ўдзельнікі турніру па валейболе.  Маладзёжныя каманды з 6-ці ўстаноў адукацыі спаборнічалі за права быць лепшымі. Азарт і саперніцтва сярод фаварытаў валейбола ў добрым сэнсе напальвалі атмасферу.

Пераможцам турніру ў 2019 годзе стала каманда ДУА «Халопеніцкая СШ ім. М.Багдановіча Крупскага раёна».

У ліку прызёраў - пераможцы турніру 2018 г. ДУА «СШ №3 г. Крупкі» (2 месца) і пераможцы турніру 2017 г. ДУА «Узнацкая СШ Крупскага раёна» (3 месца).

Арганізатарамі мерапрыемства - аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, Крупскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа – дыпломамі ўзнагароджаны прызёры турніру, прызамі – пераможцы, усім удзельнікам уручаны тэматычныя інфармацыйна-метадычныя брашуры.

Чытаць 408 разоў