На базе ФАЦ «Кляновічы» аг. Замкі прайшлі чэмпіянаты раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і плаванні.
Лепшымі стрэлкамі 2019 года сталі:
- 1 месца – філіял «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»;
- 2 месца - раённы ФСК «Грацыя»;
- 3 месца - ТАА «Амкадор-Можа»
У асабістым першынстве перамаглі Дзмітрый Каптур і Рошчына Вераніка.
Перамогу ў заплывах на 100 м мужчыны і 50 м жанчыны атрымалі Дубіна Віталь і Яўсеева Кацярына.
У камандным заліку
- 1 месца атрымаў філіял «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»;
- 2 месца - ТАА «Амкадор-Можа»;
- 3 месца - УАЗ «Крупская ЦРБ».
На працягу двух тыдняў у раённым ФСК «Грацыя» праходзілі гульні чэмпіянату Крупскага раёна па більярдным спорце сярод працоўных калектываў 2019 г.
Згуляўшы 28 гульняў і правёўшы 155 партый абсалютнымі пераможцамі сталі: Кавальчук Уладзімір і Альхавік Аляксей у складзе каманды філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» №3, другімі ў спартакіядзе сталі Белы Аляксандр і Галін Барыс у складзе каманды ТАА «Таццяна», бронзавымі прызёрамі сталі Ахрамчук Уладзімір і Астроўскі Юрый у складзе каманды ФСК «Грацыя».
АНОНС
23 лістапада на базе ДУ «Крупскі гарадскі ФАК» адбудзецца чэмпіянат Крупскага раёна па гіравым спорце сярод працоўных калектываў. Спаборніцтвы камандна-асабістыя. Усіх жадаючых запрашаем прыняць удзел.
Інфармацыя па тэл. 26459