Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 12 Лістапад 2019 14:46

Конкурсна-забаўляльная праграма «Караоке-батл»

Для таленавітай і актыўнай моладзі раёна 6 лістапада ў раённым Цэнтры культуры была арганізавана конкурсна-забаўляльная праграма «Караоке-батл». У праграме мерапрыемства - камандны конкурс караоке, дыскатэка і прыемная атмасфера імправізаванага кафэ.

 

Па выніках трох тураў караоке – «KaraokeStar» (сола), «Дзве зоркі» (дуэт), «Камандны экспромт» – пераможцам стала каманда «Вавёркі» (ДЛГУ «Крупскі лясгас»).

Другое месца ў каманды «У караоке толькі дзяўчыны» (раённая гімназія).

Трэцяе месца падзялілі каманды «Струны душы» (Хацюхоўскі ВПК) і «Non-Stop» (СШ №3).

Валерыя Фядосенка стала ўладальнікам намінацыі «Майстэрства вакалу».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама, РК ГА «БРСМ», раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і раённае аб'яднанне прафсаюзаў арганізацый, якія ўваходзяць у ФПБ.

Чытаць 428 разоў