З 15 па 21 кастрычніка 2019 г. у ДУ "Крупскі гарадскі ФАК" праходзілі гульні чэмпіянату Крупскага раёна па баскетболе сярод працоўных калектываў 2019 года. Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымаў працоўны калектыў ДЛГУ "Крупскі лясгас", апярэдзіўшы на адно ачко каманду філіяла "Крупскае УМГ" ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" і трэцяе месца атрымала каманда ТАА "Амкадор-Можа".