Спаборніцтвы праводзіліся ў двух групах "А" і "Б" і па двух асобных відах (тэніс настольны/юнакі/ і тэніс настольны/дзяўчыны 2005 -2006 гг.р. і маладзей).
У турнірнай табліцы групы "А" з васьмі каманд-удзельніц наймацнейшай сярод юнакоў стала каманда Халопеніцкай СШ, якую прадстаўляў Восіпаў Аляксей, сярод дзяўчат - прадстаўніца СШ № 1 г. Крупкі Падбярэзкіна Марыя.
На другім месцы - сярод юнакоў - Фешчанка Алег з СШ № 3, а сярод дзяўчат - Снігір Дар'я з раённай гімназіі. На трэцім месцы - прадстаўнік Ухвальскага ВВК Хвашчэўскі Стас, а сярод дзяўчат - Салаўёва Лізавета з Халопеніцкай СШ.
У групе "Б" з шасці каманд-удзельніц чэмпіёнамі сталі Нікіцін Арцём і Навіцкая Дыяна - прадстаўнікі Худавецкага ВВК. На другую ступень сярод юнакоў падняўся Ганчароў Максім з Абчужскай СШ і Падрэз Ангеліна - прадстаўніца Цацкоўскай СШ.
Ганаровае трэцяе месца - у каманды Узнацкай СШ, якую прадстаўлялі Грыбкоў Аляксей і Бараноўская Карына.
Спартсмены-навучэнцы ДЮСШ актыўна ўдзельнічаюць у адкрытым абласным турніры па плаванні "Кубак надзей". Мэты турніру - папулярызацыя спартыўнага плавання, адбор перспектыўных дзяцей для далейшага ўдасканалення, умацаванне сяброўскіх сувязяў паміж ДЮСШ, прыцягненне ўвагі да здаровага ладу жыцця.
На працягу года нашы юныя плыўцы выязджаюць на спаборніцтвы 12 разоў. На дадзеныя спаборніцтвы запрашаюцца ўдзельнікі з Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Мінскай абласцей і г.Мінска. Усяго ўдзельнікаў больш за пяцьсот.
19 кастрычніка 2019 г. наша каманда ў складзе 15 спартсменаў (4 - 11 клас) выступала на трэцім этапе "Кубка надзей" па праграме: 50 м кроль на спіне (хлопчыкі і дзяўчынкі) - у г.Беразіно. Удзельнічаючы ў турніры, спартсмен-плывец можа павысіць свой спартыўны разрад па ўсіх відах плавання, тым самым палепшыць свой асабісты рэкорд і спартыўны вынік. А гэта яшчэ адна перамога ў спартыўнай кар'еры тых, хто займаецца плаваннем у спартыўных школах і клубах.