Новыя сустрэчы - гэта новыя ўражанні, а самае галоўнае - новыя веды. Ведаў шмат не бывае. Як вядома, дзеці могуць гуляць, дзе заўгодна, з кім заўгодна і як ім заўгодна. І небяспека іх можа падсцерагчы паўсюль. Важна чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі, бо лета працягваецца. Тады планета Дзяцінства будзе бяспечнай для яе жыхароў!
Сёння рабяты - жыхары планеты Ратавальніка. Нецярпенне чытаецца ў вачах дзяцей. Яны чакаюць якая будзе новая сустрэча з інспектарам РАНС?
Аказваецца, рабятам трэба будзе падымацца па "Лесвіцы бяспекі". Кожная новая ступень - гэта новыя веды ў галіне бяспечных паводзін, якія спатрэбяцца не толькі на канікулах. Па лесвіцы падымаемся групамі па 5 чалавек разам з кошкай Дашай. Кіруе працэсіяй інспектар РАНС.
Кожны крок, кожная ступень - гэта жыццёвая сітуацыя, у якой можа апынуцца дзіця: НС на кухні ці пры прасаванні бялізны, гульні на будпляцоўцы, паход на рэчку або ў лес, пажар у доме... Разбор сітуацыі, яе аналіз, выпрацоўка алгарытму дзеяння. У канцы мерапрыемства кожны змог паставіць адзнаку на "Лесвіцы бяспекі" менавіта на той ступені, дзе ён апынуўся.
Разам мы падняліся высока, разам запомнілі правілы бяспекі. Падарункі ад выратавальнікаў - заслужаная ўзнагарода! А наперадзе паход на выратавальную станцыю АСВОД.