Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 19 Жнівень 2019 11:39

"Планета Дзяцінства" павінна быць бяспечнай! (Крупскі раён)

Планета Дзяцінства - гэта 75 актыўных, вясёлых, дапытлівых дзяцей. Кожны дзень у рабят насычаны падзеямі. Ад гэтага і залежыць, якой планета Дзяцінства будзе сёння.

 

Новыя сустрэчы - гэта новыя ўражанні, а самае галоўнае - новыя веды. Ведаў шмат не бывае. Як вядома, дзеці могуць гуляць, дзе заўгодна, з кім заўгодна і як ім заўгодна. І небяспека іх можа падсцерагчы паўсюль. Важна чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі, бо лета працягваецца. Тады планета Дзяцінства будзе бяспечнай для яе жыхароў!

Сёння рабяты - жыхары планеты Ратавальніка. Нецярпенне чытаецца ў вачах дзяцей. Яны чакаюць якая будзе новая сустрэча з інспектарам РАНС?

Аказваецца, рабятам трэба будзе падымацца па "Лесвіцы бяспекі". Кожная новая ступень - гэта новыя веды ў галіне бяспечных паводзін, якія спатрэбяцца не толькі на канікулах. Па лесвіцы падымаемся групамі па 5 чалавек разам з кошкай Дашай. Кіруе працэсіяй інспектар РАНС.

Кожны крок, кожная ступень - гэта жыццёвая сітуацыя, у якой можа апынуцца дзіця: НС на кухні ці пры прасаванні бялізны, гульні на будпляцоўцы, паход на рэчку або ў лес, пажар у доме... Разбор сітуацыі, яе аналіз, выпрацоўка алгарытму дзеяння. У канцы мерапрыемства кожны змог паставіць адзнаку на "Лесвіцы бяспекі" менавіта на той ступені, дзе ён апынуўся.

Разам мы падняліся высока, разам запомнілі правілы бяспекі. Падарункі ад выратавальнікаў - заслужаная ўзнагарода! А наперадзе паход на выратавальную станцыю АСВОД.

Чытаць 540 разоў