Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Жнівень 2019 14:27

Крупская раённая арганізацыя РГА "Белая Русь" і Крупскі РАНС разам за бяспеку дзяцей!

Акцыя "Канікулы без дыму і агню!" працягваецца на Крупшчыне! На гэты раз да ратавальнікаў далучылася Крупскае раённае аддзяленне РГА "Белая Русь". Усе зацікаўлены ў бяспецы дзяцей, бо ад таго залежыць будучыня нашай краіны. Навучанне бяспекі праз гульню - заўсёды весела, а галоўнае павучальна.

 

Сёння госці накіраваліся ў летні аздараўленчы лагер "Планета дзяцінства". Тут у рамках Дня бяспекі і спорту прайшла квэст-гульня "Шыфр 112". Надвор'е, як ніколі, выдалася ўдалым. Лакацыі размясціліся на тэрыторыі школы. Арганізацыйныя пытанні і 6 каманд выйшлі на старт ... "Ратавальнікі", "Іскра", "Вогнетушыцелі", "Пінгвіны", "Вавёркі" і "Знаўцы бяспекі" рухаліся згодна са сваімі маршрутнымі лістамі. Заданні не з лёгкіх. Каб прыйсці на станцыю, трэба разгадаць рэбус. Але і гэта яшчэ не ўсё. На лакацыі чакаюць выпрабаванні, якія прынясуць бонусныя балы. Заданні розныя - інтэлектуальныя і спартыўныя. Сёння цікава кожнаму.

І вось падвядзенне вынікаў: у цяжкай барацьбе пераможцамі сталі рабяты з 3 атрада "Апельсін». У ўзнагароду старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Ірына Шамашова ўручыла падарунак – баскетбольны мяч. Трохі саступілі пераможцам "Летуценнікі" з другога атрада. Іх прыз - настольныя гульні. З такімі падарункамі ад РГА "Белая Русь" лета будзе заўсёды бяспечным!

Чытаць 523 разоў

Галерэя малюнкаў