Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Ліпень 2019 16:38

25 ЛІПЕНЯ Ў КРУПКАХ ПРАЙШЛІ СВЯТОЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ПРЫМЕРКАВАНЫЯ ДНЮ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ.

 

Гісторыя ратавальнікаў у нашай краіне пачалася яшчэ ў канцы 15 стагоддзя. А 25 ліпеня 1853 года мінскае губернскае праўленне зацвердзіла каштарыс на ўтрыманне пажарнай часткі ў складзе 51 чалавек. Менавіта гэтая дата стала знакавай. Сёння для вырашэння ўскладзеных задач створаны два дзясяткі службаў. Але асноўнай з'яўляецца менавіта пажарная служба, і беларускія байцы ганарацца ёй па праве.

 

У гэты дзень праз 166 гадоў з года заснавання ў раённым Цэнтры культуры ва ўрачыстай абстаноўцы сабраўся асабісты склад райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы, запрошаныя і госці. Ужо стала добрай традыцыяй прыходзіць на такія мерапрыемствы сем'ямі. У зале не толькі жонкі і дзеці, але і бацькі байцоў.

Цёплыя словы ў адрас выратавальнікаў выказаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вараб'ёў.

Затым адбылася цырымонія ўзнагароджання. Тут ўзнагароды знайшлі сваіх герояў. Больш за 25 байцоў атрымалі заахвочванні: граматы і ганаровыя граматы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і Крупскага райвыканкама, чарговыя званні, нагрудныя знакі «Выдатнік» і «165 гадоў пажарнай службе». Бацькам лепшых маладых супрацоўнікаў ўручаны падзякі за выхаванне сыноў.

Не засталіся без увагі і ветэраны службы, бо яны - прыклад для пераймання. На іх адрас з віншаваннем выступіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі «Выратавальнік» Віктар Леанідавіч Кухлеўскі. З яго рук юбілейныя медалі атрымалі найбольш актыўныя ветэраны. Падарункам для ўсіх стаў святочны канцэрт.

Затым, нягледзячы на непагодлівае надвор'е, мерапрыемствы перамясціліся ў гарадскі парк. Тут усе жадаючыя азнаёміліся з сучаснай тэхнікай і выратавальным абсталяваннем. Пасля гэтага адбылася прэзентацыя арт-аб'екта - лаўкі з сімволікай МНС. Юныя ратавальнікі паказалі гасцям флэш-моб і гумарыстычныя мініяцюры. Слова трымаў начальнік РАНС - Дзмітрый Аляксандравіч Тур. Ён адзначыў:

- Гэтая прыгожая лаўка - наш ўклад у добраўпарадкаванне любімага горада. Такім незвычайным чынам мы хочам звярнуць увагу грамадскасці да пытанняў бяспекі, паказаць прафілактычную працу ратавальнікаў, прыцягнуць дзяцей у шэрагі юных ратавальнікаў-пажарных!

Намеснік старшыні Крупскага райвыканкама выказаў словы падзякі і пажадаў працягнуць працу ў гэтым кірунку.

Чытаць 594 разоў

Галерэя малюнкаў