З дакладам выступіў начальнік аддзела Тур Дзмітрый Аляксандравіч. Ён давёў да прысутных інфармацыю аб праведзенай працы за мінулы перыяд па ўсіх напрамках дзейнасці, асобна спыніўся на праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння. Падчас працоўнай нарады Міхаіл Уладзіміравіч задаваў афіцэрам удакладняючыя пытанні, паказваў на недапрацоўкі, разам шукалі шляхі вырашэння, вызначалі тэрміны выканання асобных задач. «Інспектар павінен быць прынцыповым і дамагацца ліквідацыі недахопаў!»- даў параду Міхаіл Уладзіміравіч.
У завяршэнне мерапрыемства намеснік начальніка аб'ектыўна ацаніў працу аддзела, адзначыў: «Так, заўвагі ёсць, для іх ліквідацыі і ставяцца новыя задачы. Вам ёсць да чаго імкнуцца. Выразныя задачы - добры вынік! Ваш начальнік бачыць не толькі праблему, але і шляхі яе вырашэння. Вы - зладжаная каманда. Працуйце разам, разам, і тады ў канцы года мы ўбачым вынік і зробім адпаведныя высновы».
Пасля падвядзення вынікаў Міхаіл Уладзіміравіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве КУП «Жылцеплабуд». Ён давёў да прысутных аператыўную інфармацыю, нагадаў асноўныя прычыны пажараў і гібелі людзей ад іх. Звярнуў увагу на захаванне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі ў арганізацыі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, прадэманстраваў, як карыстацца вогнетушыцелем. Асаблівая ўвага была звернута на папярэджанне пажараў з удзелам дзяцей і дзіцячага траўматызму ў канікулярны перыяд. Не забыўся Міхаіл Уладзіміравіч і пра мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач». Ён настойліва рэкамендаваў прысутным ўсталяваць яго не толькі на свае тэлефоны, але і дзецям.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Крупскага РАНС Наталля Сяргевіч, ст. лейтэнант унутранай службы