Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 17 Ліпень 2019 08:02

У ДЗІЦЯЧЫМ АЗДАРАЎЛЕНЧЫМ ЛАГЕРЫ «ЯНОВЩИНА» ПРАЦАВАЛА «КАРУСЕЛЬ БЯСПЕКІ».

 

Дарослыя ведаюць аб тым, што працэс пазнання ў дзяцей ідзе праз гульню. І гэта не залежыць ад узросту дзіцяці. Гуляць любяць як дзеці, так і падлеткі. Шматкроць прайграючы розныя надзвычайныя сітуацыі, дзіця даводзіць да аўтаматызму свае дзеянні. Такім чынам, гульня ненадакучліва навучае асновам бяспекі.

 

Каб чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд, ратавальнікі разам з педагогамі арганізавалі «Карусель бяспекі». Каманды рухаюцца па станцыях бяспекі, на кожнай неабходна выканаць адно з заданняў: пытанні на веданне пажарнай бяспекі, аказанні першай медыцынскай дапамогі, скласці нумары экстранных спецслужбаў і выклікаць ратавальнікаў, прымерыць баявую вопратку ... ва ўзнагароду кожнаму ўдзельніку - падарунак ад ратавальнікаў.

Пасля падвядзення вынікаў гульні рабяты прагледзелі навучальны фільм «Школа бяспекі», а прадэманстраваць свае веды яны змаглі адразу пры адпрацоўцы плана эвакуацыі.

А на вуліцы іх ужо чакалі ратавальнікі, каб прадэманстраваць пажарную тэхніку і абсталяванне. Калі малышне было цікава залезці ў машыну, паруліць, пасігналіць, то старэйшых цікавіў тэхнічны бок. З вялікай цікавасцю і хлопцы, і дзяўчынкі слухалі аповяд байца. Магчыма, вельмі хутка гэтыя рабяты папоўняць шэрагі МНС?

Чытаць 533 разоў