Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 17 Ліпень 2019 08:02

«Шыфр 112»? ЛЁГКА…

 

Менавіта так мне адказалі рабяты, якія адпачываюць у лагеры дзённага знаходжання на баз ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крупкі», калі я прапанавала ім пагуляць у квэст. Хутка сфармавалі каманды. «Выратавальны круг» некалькі выбіваецца з традыцыйных назваў - «Выратавальнікі» і «Пажарныя». Так, рабяты мараць хоць ненадоўга адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі.

 

Інструктаж. Маршрутныя лісты на руках у капітанаў. Старт.

Аднак не ўсё так лёгка, як здавалася спачатку. У некаторых шыфроўкі выклікалі цяжкасці. А хто сказаў, што быць выратавальнікам лёгка? Неўзабаве сцяміўшы, каманды хутка рушылі на лакацыі: спартыўная, лясная, экіпіровачная, водная... у конкурсах трэба было прадэманстраваць не толькі веды ў галіне асноў бяспекі жыццядзейнасці, але і спрыт, шпаркасць. Крок за крокам, фініш ўсё бліжэй. І вось падвядзенне вынікаў. У цяжкай барацьбе з невялікім адрывам перамогу атрымала каманда «Выратавальнікі». Так і павінна быць, бо менавіта ратавальнікі ведаюць і ўмеюць усё, ад іх прафесіяналізму залежыць часам чыёсьці жыццё. Узнагароджанне. Фота на памяць. Да сустрэчы ў пажарнай частцы!

Чытаць 499 разоў