На гэтым тыдні начальнік Крупскага РАНС Тур Д.А. пабываў у працоўных калектывах філіяла «Аўтапарк №16 г.Крупкі» і ДАЛ «Янаўшчына», правёў сельскі сход у в.Вялікая Слабада Крупскага сельсавета.
Кожная сустрэча атрымалася асаблівай. Бачны індывідуальны падыход у зносінах з крупчанамі. У мужчынскім калектыве аўтапарка вялікая ўвага нададзена папярэджанню пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку пры курэнні. Галоўная рэкамендацыя - ўсталяваць дома АПА.
У калектыве педагогаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Янаўшчына» асноўнае пытанне – гэта папярэджанне пажараў і дзіцячага траўматызму ў аздараўленчым лагеры. Дзмітрый Аляксандравіч нагадаў прысутным і правілы карыстання вогнетушыцелем, і як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.
На сельскім сходзе адзін з пытанняў - гэта падрыхтоўка пячнога ацяплення да будучага сезону. Як кажуць - рыхтуй сані летам…
Усе сустрэчы прайшлі ў нязмушанай абстаноўцы. З залы галоўнаму выратавальніку раёна паступалі хвалюючыя грамадзян пытанні, у прыватнасці па электрабяспецы. У завяршэнне мерапрыемстваў прысутныя змаглі паглядзець фільм аб папярэджанні дзіцячай гібелі і траўматызму, што вельмі актуальна ў перыяд летніх канікул.