9 ліпеня ў Барысаве прайшоў абласны семінар інспектараў груп прапаганды Мінскага абласнога ўпраўлення МНС з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. У ім прынялі ўдзел інспектар Крупскага РАНС Наталля Сяргевіч і карэспандэнт раённай газеты Марына Баўтрукевіч.
Адкрыў семінар першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Анатольевіч Янчык:
«Узаемадзеянне са СМІ - адзін з ключавых момантаў працы ратавальнікаў. Сёння СМІ з'яўляюцца эфектыўным каналам камунікацыі з насельніцтвам, здольным уплываць на ўмовы бяспекі жыццядзейнасці. Ва ўмовах, калі спажывец інфармацыі вельмі патрабавальны і выбарчы, для таго, каб утрымаць яго ўвагу ў тэме, неабходна забяспечыць зацікаўленасць з першых радкоў, з першага кадра, з першых хвілін».
І гэта ўжо праца прафесіянала. У рамках семінара былі ўзнагароджаны прызёры і пераможцы абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці. Прыемна, што ў іх ліку і наша «раёнка».
Таксама для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваныя экскурсіі ў Цэнтр бяспекі Мінскай вобласці і на СЗАТ «БелДжы».
Крупскі РАНС