Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 27 Май 2019 08:36

Работнікі Крупскага РАНС правялі абследавання домаўладанняў у горадзе

На тэрыторыі Крупскага раёна актыўна праводзіцца пажарна-прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе. Так, работнікі Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі абследаванні домаўладанняў у горадзе Крупкі.

Асаблівая ўвага надавалася спраўнасці ацяпляльных газавых і цвёрдапаліўных катлоў, асвятляльнай электраправодкі і электраабсталявання, наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў ў жылых пакоях. З грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб бяспечным навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі, захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце, а таксама недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.

Усім домаўладальнікам ўручаны рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя, якая стане памочнікам для прадухілення ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Крупскі РАНС

Чытаць 1334 разоў