Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 28 Май 2019 08:36

Як маладыя мы былі!

Ветэранаў-педагогаў запрасілі на свята ўспамінаў.

У рамках праекта «Сустрэчы для душы» першасная ветэранская арганізацыя работнікаў адукацыі і раённая арганізацыя ветэранаў, сумесна з раённым аб'яднаннем прафсаюзаў правялі мерапрыемства значнае для ўсіх. На сустрэчу ў сярэднюю школу №3 горада прыйшлі ветэраны-кіраўнікі школ і работнікі аддзела адукацыі, якія працавалі ў раёне ў 70 – я-90-я гады.

Сустрэча прайшла ў радаснай і сяброўскай атмасферы. Не хацелася разыходзіцца ветэранам. І яны яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі аб гэтым значным мерапрыемстве і зноў нагадалі словы песні «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся».

Чытаць 578 разоў